https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мы абавязаны ведаць і памятаць нашу гісторыю да самых дробязей, беражліва захоўваць і перадаваць яе наступным пакаленням


Такім меркаваннем падзяліўся міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік падчас святкавання 9 Мая.
Аляксандр Кулік падкрэсліў, што Дзень Перамогі для кожнага беларуса - па-сапраўднаму свяшчэннае свята, паколькі 78 гадоў мірнага жыцця дасталіся нам неймавернымі намаганнямі і незлічонымі стратамі, а за магчымасць жыць у міры і згодзе беларусы заплацілі ў ваенныя гады высокую цану.

"Мільёны невінаватых людзей, тысячы ненароджаных дзяцей, бясконцыя зверскія здзекі і крывавыя катаванні гітлераўцаў... Болем у сэрцы адгукаюцца тыя жахлівыя падзеі зверскага знішчэння чалавечага роду. Мы абавязаны ведаць і памятаць нашу гісторыю да самых дробязей, беражліва захоўваць і перадаваць яе наступным пакаленням", - падкрэсліў кіраўнік Мінлясгаса.

Сёння ў галіне лясной гаспадаркі налічваецца 9 вязняў і 11 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. "Мы нізка схіляем галовы перад вамі, нашымі ветэранамі, воінамі-франтавікамі, партызанамі, перад памяццю аб усіх тых, хто, ні на міг не сумняваючыся, аддаў свае жыцці дзеля нашай светлай будучыні, - падкрэсліў Аляксандр Кулік. - Ад імя ўсіх работнікаў галіны абяцаю захаваць, зберагчы і прымножыць усё тое, дзеля чаго вы змагаліся на гэтай вайне".

9 мая 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:130
 
Ключевые слова:
День Победы Суверенитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме