"Гэта свята аб`ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў друкаванага слова - прадаўжальнікаў нацыянальных традыцый журналістыкі і асветы, - гаворыцца ў віншаванні. - Прыгажосцю мовы і сілай таленту ў сучасным патоку падзей і фактаў вы дапамагаеце вылучыць галоўнае, зноў і зноў адкрываючы людзям свет інфармацыі, аналітыкі, даведачнай і мастацкай літаратуры, у якім пераплецены веды і мудрасць пакаленняў. Кожная ваша публікацыя або выдавецкі праект уносяць свой уклад у развіццё грамадства, умацаванне дзяржаўнасці і маральных арыенціраў".
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў работнікам і ветэранам галіны за адданасць прафесіі, прынцыповую грамадзянскую пазіцыю, адкрытасць і аб`ектыўнасць. Аляксандр Лукашэнка пажадаў ім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, натхнення і працоўных поспехаў.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём друку
Дарагія сябры!
Прыміце самыя добрыя і шчырыя віншаванні з Днём друку.
Гэта свята аб`ядноўвае тысячы захопленых і творчых майстроў друкаванага слова - прадаўжальнікаў нацыянальных традыцый журналістыкі і асветы.
Прыгажосцю мовы і сілай таленту ў сучасным патоку падзей і фактаў вы дапамагаеце вылучыць галоўнае, зноў і зноў адкрываючы людзям свет інфармацыі, аналітыкі, даведачнай і мастацкай літаратуры, у якім пераплецены веды і мудрасць пакаленняў.
Кожная ваша публікацыя або выдавецкі праект уносяць свой уклад у развіццё грамадства, умацаванне дзяржаўнасці і маральных арыенціраў.
Дзякую работнікам і ветэранам галіны за адданасць прафесіі, прынцыповую грамадзянскую пазіцыю, адкрытасць і аб`ектыўнасць.
Жадаю моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, натхнення і працоўных поспехаў.