https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы састаў і ветэранаў 740-га Мінскага ордэнаў Суворава і Кутузава ІІІ ступені зенітнага ракетнага палка з 80-годдзем з дня ўтварэння


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сфармаваная ў суровыя ваенныя гады воінская часць прайшла гераічны баявы шлях ад Варонежа да Берліна, упісаўшы сваю слаўную старонку ў летапіс Вялікай Айчыннай вайны, праявіўшы асаблівыя доблесць і мужнасць пры вызваленні Барысава і сталіцы Беларусі, за што полк быў удастоены ганаровай назвы „Мінскі“, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Як у пасляваенныя гады, так і сёння ваеннаслужачыя 740-га зенітнага ракетнага палка прымнажаюць слаўныя традыцыі ветэранаў, нязменна дэманструючы высокае майстэрства ў час баявых стрэльбаў, вучэнняў і ў ходзе выканання адказных задач па ахове паветраных рубяжоў нашай краіны».

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што воіны-зенітчыкі і ў далейшым, надзейна забяспечваючы бяспеку нашай Айчыны і абараняючы мірную працу беларусаў, будуць рабіць усё, каб над краінай заўсёды было чыстае неба.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў у службе на карысць краіны і народа.

Звязда, 1 траўня 2023
 
Дата публикации:01.05.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Противовоздушная оборона Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме