Агульная сума выплачанай матэрыяльнай дапамогі склала амаль Br9,5 млн, усяго падтрымкай было ахоплена 9 869 чалавек.
Матдапамогу да Дня Перамогі прадоўжаць выплачваць па 4 мая. Для гэтага выдзелена каля Br10 млн з рэспубліканскага бюджэту. «Дапамога ветэранам і людзям, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, прадастаўляецца па рашэнні кіраўніка дзяржавы штогод да 9 Мая. У параўнанні з мінулым годам памер матэрыяльнай дапамогі павялічыўся для ўсіх атрымальнікаў», — адзначылі ў Мінпрацы.
Звязда, 30 красавіка 2-23