https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская моладзь прыме ўдзел у міжнароднай акцыі «Дыктоўка Перамогі»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрасіў юнакоў і дзяўчат узяць удзел у міжнароднай асветна-патрыятычнай акцыі «Дыктоўка Перамогі».
Асноўныя задачы праекта — вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, павышэнне гістарычнай пісьменнасці і патрыятычнага патэнцыялу беларускай моладзі.

Арганізатарам асветніцка-патрыятычнай акцыі «Дыктоўка Перамогі» ў Беларусі выступае БРСМ. Дыктоўка складаецца з 25 заданняў. Іх распрацоўку праводзіць Нацыянальны інстытут адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі. Акцэнт у пытаннях будзе зроблены на трагедыю ў Хатыні, генацыд беларускага народа ў гады вайны.

Кіраўніцтва падрыхтоўкай, правядзеннем і падвядзеннем вынікаў дыктоўкі будзе праводзіць арганізацыйны камітэт, які аказвае тэрытарыяльным камітэтам Саюза моладзі неабходную інфармацыйную і кансультатыўна-метадычную дапамогу, а таксама дае метадычныя і інфармацыйныя матэрыялы па правядзенні дыктоўкі.

Паводле папярэдніх даных, што паступілі з рэгіёнаў і беларускай сталіцы, у асветніцка-патрыятычнай акцыі плануюць узяць удзел 5,7 тысячы чалавек. Іх галоўная ўмова — выканаць усе заданні дыктоўкі асабіста.

Дыктоўка пройдзе ў адзіны дзень, 27 красавіка, у 14.00 на 180 пляцоўках — у памяшканнях устаноў адукацыі, бібліятэк, устаноў культуры, музеяў, іншых арганізацый. Час напісання дыктоўкі — 45 хвілін.

Перад яго пачаткам кожны ўдзельнік атрымае ў раздрукаваным выглядзе індывідуальныя камплекты матэрыялаў, у тым ліку пранумараваны бланк з заданнямі дыктоўкі і бланк для адказаў. Акрамя таго, кожнаму ўдзельніку будзе прысвоены індывідуальны ідэнтыфікацыйны нумар, які складаецца з кода вобласці, нумара тэрытарыяльнай пляцоўкі і парадкавага нумара ўдзельніка. Гэтыя дадзеныя ўпісваюцца ў бланк адказаў да пачатку мерапрыемства.

Пасля заканчэння дыктоўкі ўсім удзельнікам выдаюцца памятныя дыпломы (сертыфікаты). Пераможцаў асветніцка-патрыятычнай акцыі «Дыктоўка Перамогі» вызначаць як на раённым, абласным, так і на рэспубліканскім узроўнях па максімальнай колькасці балаў, набраных за найменшы час.

Сяргей Расолька
Звязда, 19 красавіка 2023
 
Дата публикации:19.04.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:166
 
Ключевые слова:
БРСМ Диктовка Победы Акция Патриотизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме