Паказы адбудуцца на сцэне гарадскога драмтэатра і цэнтра культуры і творчасці. Прычым спектакль «Анёлы не плачуць» будзе паказаны за вечар двойчы, бо на яго ў насельніцтва павышаны попыт. У сераду бабруйчане парадуюць дзіцячага гледача музычнай казкай «Запаветнае жаданне».
У Бабруйску калег з Пінска чакаюць ужо ў маі. Яны прыедуць з лёгкай класічнай камедыяй для дарослых «Піжама на шасцярых» паводле п’есы Марка Камалеці і музычнай казкай для дзяцей «Хітрыкі лісы Патрыкееўны».
Па словах дырэктара Палескага драмтэатра Аляксандра Лукашэнкі, тэатры даўно і шчыльна супрацоўнічаюць, не аднойчы бывалі адзін у аднаго ў гасцях. Ён таксама паведаміў, што разглядаецца магчымасць правядзення восенню першых абменных гастроляў з Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатрам.
Нэлі Зігуля
Звязда, 17 красавіка 2023
Звязда, 17 красавіка 2023