Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з туберкулёзам. Якія яшчэ падзеі адбыліся 24 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 24 сакавіка
У 1794 годзе пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.
У 1801 годзе Аляксандр I заняў расійскі прастол.
Хто нарадзіўся 24 сакавіка
1908 год: Аляксей Глебаў, скульптар, народны мастак Беларусі.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі ілюзіяніст Гары Гудзіні і савецкі фізік Сяргей Вавілаў.
24 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць архіепіскап Еўфімія, свяціцеляў Сафронія Урачанскага і Іерусалімскага.
У гэты час звычайна пачынае спяваць зязюля. Калі гэты птушкі прыляцелі да таго, як на дрэвах з`явіліся першыя лісточкі, год будзе неўраджайны.
Прадвеснікамі дрэннага надвор`я лічацца жаўрукі, якія ляцяць нізка і моўчкі, і вароны, якія сядзяць на зямлі. Калі вароны ўзляцелі на вяршыні дрэў, наадварот, будзе цёпла.
Sputnik, 24 сакавіка 2023
Sputnik, 24 сакавіка 2023