У гэты вечар у асаблівую атмасферу слухачоў перанясуць піяністка Таццяна Старчанка, музыканты Яўген Віданаў (флейта) і Павел Кухта (гітара).
«Вясна — час абуджэння прыроды, час абнаўлення, надзей. У праграме прагучыць музыка, якая стварае вясновы настрой: «Вясна» Антоніа Вівальдзі з цыклу «Поры года», музыка Пятра Чайкоўскага, цудоўныя вальсы Фрэдэрыка Шапэна, напоўненыя паўднёвым сонцам кампазіцыі для гітары і творы, якія перадаюць спевам птушак і зачараванне самай прыгожай пары года», — адзначылі арганізатары.
У праграме выканаюць і творы Эдварда Грыга, Роберта Шумана, іншых кампазітараў.
Пачнецца канцэрт а 19 гадзіне.
Звязда, 26 марта 2023