Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Унутраных войск. Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 сакавіка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 18 сакавіка
У 1921 годзе быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Польшчай і Савецкай Расіяй.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Іранам.
Хто нарадзіўся 18 сакавіка
1983 год: Віталь Воранаў, беларускі літаратар, перакладчык, выдавец.
Таксама сёння нарадзіліся французскі паэт Стэфан Малармэ і французскі пісьменнік і рэжысёр Люк Бесон.
18 сакавіка ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Конана Ісаўрыйскага і Конана Градара. Імя святога ў народзе асацыявалася са словам града і гарод.
Вяскоўцы высявалі насенне, якое не баіцца магчымых замаразкаў.
Вяскоўцы высявалі насенне, якое не баіцца магчымых замаразкаў.
Калі гракі селі на гнёзды, праз тры тыдні можна пачынаць сяўбу.
Убачыць мыш у доме або на полі – да неўраджаю.
Sputnik, 18 сакавіка 2023