Менавіта тут у бацькоўскай сядзібе Ігнацы Юзаф і захапіўся літаратурай і наогул культурай. Таму, калі Настасся Балыш збіралася на выстаўку ў Пружаны, то згадала асобу, якая натхнялася гэтымі мясцінамі, і напісала партрэт «Ростані Юзафа Ігнацыя Крашэўскага». Бо месца мае значэнне, нават калі чалавек можа шукаць шчасця ў іншых землях, рэалізоўваецца і атрымлівае поспех недзе, але так ці інакш застаецца прывязаны да сваёй зямлі. Тут варта звярнуць увагу і на іншых асоб з беларускай гісторыі, пра якіх вырашыла нагадаць аўтар выстаўкі.
Насамрэч у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» можна ўключыцца ў гістарычную плынь. Гэтаму спрыяе атмасфера будынку (перыяду другой паловы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя), яму пасуюць творы, якія звяртаюць да жыцця знакамітых асоб беларускай гісторыі і культуры розных перыядаў. Людзі з нашага мінулага натхнілі мастачку з Заслаўя і прыцягнулі ўвагу мясцовых жыхароў — наведвальнікаў урачыстай і вельмі цёплай імпрэзы. Бо адчуванне мастацкіх работ узмацнілі музычныя творы, якія прагучалі як прысвячэнні Юзафу Крашэўскаму. Так і было калісьці ў старадаўніх сядзібах, дзе збіраліся суседзі, госці, каб памузіцыраваць і атрымаць эмоцыі ад зносін і прыемнага баўлення часу.
Пра гэта шмат магла б распавесці кандыдат мастацтвазнаўства і даследчыца музыкі Святлана Немагай — і яна здолела ажывіць мінулае праз гісторыі з жыцця знаных асоб, што сталі героямі мастацкіх твораў. Уражанне падмацавалі спевы ў выкананні лаўрата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік, якая, прынамсі, выканала песню «Звон вечара» на словы Юзафа Крашэўскага.
Настрой шляхетнага салону з шаноўнымі гасцямі панаваў у «Пружанскім палацыку» 3 сакавіка. Але выстаўка толькі пачала сваю работу, і кожны наведвальнік пабачыць тут творы Настассі Балыш: жывапісныя палотны, ілюстрацыі, графіку. А таксама можа зразумець сутнасць праекту па стварэнні стыкерпакаў «Шляхетная гаворка». Натхняючыся мінулымі эпохамі, асветнымі ідэямі асоб, якія вякамі стваралі адметную культуру, нашы сучаснікі могуць лепш разумець гісторыю і традыцыі сваёй радзімы.

Аўтар: Ларыса Цімошык
Звязда, 6 сакавіка 2023
Звязда, 6 сакавіка 2023