Якія падзеі адбыліся 26 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 26 лютага
У 1932 годзе ў Мінску пачала выдавацца газета "Літаратура і мастацтва".
У 1992 годзе Беларусь і Фінляндыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.
Хто нарадзіўся 26 лютага
1912 год: Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік.
1929 год: Георгій Колас, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Віктор Гюго і рускі пісьменнік Аляксандр Праханаў.
26 лютага ў народным календары
Апошні дзень Масленічнага тыдня. З даўніх часоў ён меў важны духоўны сэнс, які ўвасабляўся у неабходнасці даравання за тое ці іншае здарэнне або недарчны ўчынак. Нядзеля носіць назву Даравальнай, бо продкі прасілі адзін у аднаго прабачэння. У гэты ж дзень адзначалі Праводзіны Маслёнкі – на гары разводзілі вогнішча, на якім спальвалі пудзіла Масленіцы. Абрад увасабляў развітанне з усім старым, ды прывітанне ўсяго новага, маладога – так знікала зіма і нараджалася вясна.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Марцініана Палесцінскага, якога ў народзе называюць Мартын, і Стэфана Неманя, або ў народзе – Сцяпана.
Святому Мартыну моляцца пра збаўленне ад спакус, асабліва – жаночых. Таксама гэты дзень лічыўся добрым, каб прыбраць у хаце – гэта абяцала дабрабыт і поспех у справах.
Калі снег у гэты дзень пачаў раставаць, вясна будзе цёплая. Пахмурны дзень, наадварот, абвяшчае пра познюю і халодную вясну.
Sputnik, 26 лютага 2023