https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Зарабілі мільён — і мы дадзім мільён». Лукашэнка патрабуе фінансаваць тэатры па схеме 50 на 50


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выйсці на раўнадолевае фінансаванне тэатраў. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў.
Яшчэ ў 2021 годзе Прэзідэнт, наведваючы Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, даручыў перавесці тэатры на раўнадолевае (бюджэт плюс уласныя сродкі) фінансаванне расходаў. Гэта значыць, колькі трупа зарабіла сваімі сіламі, столькі і атрымае ў якасці падтрымкі з дзяржбюджэту. Аднак, мяркуючы па ўсім, гэта даручэнне пакуль не выканана. Больш таго, на разгляд кіраўніка дзяржавы вынеслі праект новага ўказа, і прапанаваныя падыходы разыходзяцца з яго раней агучанымі патрабаваннямі.

«Якія вы яшчэ грошы ў мяне просіце? 50 працэнтаў мы даём тэатрам датацыю. Тым тэатрам практычна, якія ў 2020 годзе выступілі за знішчэнне дзяржавы. Што вы зрабілі для таго, каб выканаць маё даручэнне? — спытаў Аляксандр Лукашэнка. — Усе выконвалі: ад міністра культуры, старшынь гар-, аблвыканкамаў да Качанавай. Усе хадзілі вакол тэатра, прыйшлі і кажуць: „Грошай мала“. Што вы просіце?»

Як адзначана ў дакуменце, «прадугледжваецца раўнадолевае фінансаванне са сродкаў бюджэту і ўласных сродкаў затрат тэатральных устаноў на аплату працы артыстаў і мастацкага персаналу, стварэнне новых пастановак, правядзенне гастролей і выплату аўтарскіх адлічэнняў, узнагароджанняў».

«Другое, што вы прапануеце, каб я заплаціў за ўтрыманне і выкарыстанне ў поўным аб’ёме за кошт бюджэтных сродкаў дзяржмаёмасці тэатра, уключаючы аплату працы служачых і рабочых, камунальныя паслугі, тэхнічнае абслугоўванне будынкаў і збудаванняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі (дрэвы буду садзіць за вас...) і рамонт абсталявання і транспарту. Хіба тэатр будзе перажываць наконт транспарту, нейкага абсталявання? За гэта ж заплацяць з бюджэту, — раскрытыкаваў такія прапановы Прэзідэнт. — Якое ж тут стымуляванне».

«Мы ж сабраліся, каб лепш зрабіць. А вы мне прапануеце сёння вось гэты бардак узаконіць», — падкрэсліў ён.

Паводле слоў старшыні КДК Васіля Герасімава, прадугледжваецца, што дзяржава будзе выдзяляць тэатрам грошы толькі на пастаянныя расходы. Усё астатняе — колькі зарабіў тэатр, столькі даплаціў бюджэт.

«Мы будзем фінансаваць пастаянныя расходы, а ў пастаянных расходах конь не валяўся», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

«З гэтым я згодны», — адказаў Васіль Герасімаў.

«Дык навошта вы мне падсоўваеце гэтыя рашэнні? Мы ж дамовіліся: зарабілі мільён — мільён з бюджэту плаціце. Тады будзе зразумела: вы зарабілі больш — больш атрымалі», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Размова ідзе пра тое, што яны не заробяць столькі, нават калі ім тую суму даплаціць», — сказаў старшыня КДК.

Прэзідэнт згадзіўся, што гэта няпроста. Але ў сённяшніх умовах, паводле яго слоў, інакш нельга: неабходна вучыцца зарабляць грошы і быць эканомнымі. Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што нельга безаглядна аплачваць тэатрам усе расходы. Падыходы да гэтай тэмы неабходна ўзмацніць. Магчыма, дзяржава можа дадаткова падтрымаць тэатры па нейкіх пытаннях, але найбольш аптымальным варыянтам Прэзідэнт лічыць раўнадолевае фінансаванне — 50 на 50. А куды ўжо тэатры будуць накіроўваць гэтыя грошы, гэта іх пытанні.

«Сядайце і думайце, як мы будзем з імі працаваць», — падагульніў Прэзідэнт.

Звязда, 14 лютага 2023
 
Дата публикации:14.02.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:480
 
Ключевые слова:
Театр Финансы Господдержка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме