https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цытаты класікаў тры вечары будуць запальвацца на Нацыянальнай бібліятэцы


Тры вечары — з 19 па 21 лютага — на знешнім электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі можна будзе ўбачыць святочныя графічныя малюнкі з вядомымі вершамі, цытатамі класікаў беларускай літаратуры, беларускімі словамі, якія адлюстроўваюць прыгажосць і ўнікальнасць роднай мовы.
Так, 19 лютага ўбачыць цытаты класікаў можна з 18.29 да 18.36, 20 лютага — з 18.31 да 18.38, а 21 лютага — з 18.33 да 18.40.

Акрамя таго, з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які будзе адзначацца 21 лютага, у бібліятэцы пройдзе мноства тэматычных мерапрыемстваў. Напрыклад, з 20 лютага па 26 сакавіка ў кальцавой галерэі на 3-м паверсе будзе працаваць кніжная выстава «Ад літары да слова. Ад слова да мовы». А па 28 сакавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый праходзіць тэматычная кніжная выстава «Родная мова — духоўная спадчына народа».

На плазменнай панэлі атрыума 2-га паверха 20 і 21 лютага будзе размешчана падборка лексікі, якая паказвае спецыфіку характару і побыту, адносіны да жыцця і навакольнага асяроддзя беларусаў, асаблівасці беларускай лексікі. Кожны жадаючы зможа ўспомніць, што такое «багоўка», «усцяж» і «крынічыць».

З 21 лютага можна паглядзець відэаролік, у якім пастаянныя чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі прамаўляюць цытаты беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Ролік будзе размешчаны на інтэрнэт-партале бібліятэкі і ў афіцыйных акаўнтах у сацсетках.

Звязда, 19 лютага 2023
 
Дата публикации:19.02.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:520
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Международный день родного языка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме