Алена Сырова, СТВ: "Какой сейчас процент белорусскоязычных школ в Минске?"
Ольга Зеленко, заместитель директора Национального института образования: "Па Мінску я не валодаю гэтай лічбай, але па краіне ў нас каля 50 % школ з беларускай мовай навучання. Але мы разумеем, што сюды ўваходзяць як гарадскія, так і сельскія школы."
Кирилл Казаков, СТВ: "Белорусский язык у нас всё-таки сейчас остается языком штучным и, скажем так, очень узкопрофильным для того же самого исторического образования? Либо же он действительно может стать популярным? Ведь очень много газет, журналов и телепрограмм перешло на русский язык, потому что запроса нет. И что с этим делать? "
Виктор Ивченков, доктор филологических наук, профессор кафедры периодической печати и веб-журналистики факультета журналистики БГУ: "Вы маеце на ўвазе, што штучная – па-беларуску гэта «искусственная»?"
Кирилл Казаков: "Я знаю, о чём я говорю, поверьте мне!"
Вадим Лакиза, директор Института истории НАН Беларуси:"Ведаеце, адказваць на гэта пытанне можна вельмі доўга. Але калі мы кажам, што з мінулага года, з 1 верасня, гісторыя беларускай дзяржаўнасці ва ўсіх вузах пачала выкладацца на беларускай мове – гэта ўжо вялікае дасягненне. Ігар Аляксандравіч, прабачце, што назаву і вас, і нашай краіны, і кіраўніка краіны, які падтрымаў. Гэта вялікая справа. Запатрабаванасць беларускай мовы будзе толькі ўзрастаць.
З вялікім задавальненнем мы з калегамі стаялі, слухалі цікавую вашу дыскусію, глядзелі трохі ў чаце. І вось хтосьці піша: «Немагчыма фізіку вывучаць на беларускай мове». Я вучыўся беларускай мове, матэматыку паехаў здаваць у Серпухаў, ваеннае вучылішча, матэматыку на беларускай мове здаў, атрымаў «пяць». І ўпэўнены: у нас ёсць усё для таго, каб беларуская мова далей развівалася. Яна была і будзе запатрабаванай. Я ўжо не кажу пра культуру, пра літаратуру. Але і тэхнічныя навукі сёння могуць выкладацца і пісацца на беларускай мове. "
Кирилл Казаков: "Мне кажется, что по истории диссертации пишутся по-белорусски чаще, чем, например, по физике. Правильно?"
Вадим Лакиза: "Яны пішуцца і на беларускай, і на рускай мовах. Дарэчы, сёння я не ведаю, каб была нейкая статыстыка (можа, потым будзеце ведаць). Паглядзіце гэты чат, вялікая колькасць людзей. І людзі нас слухаюць. Тут жа ўсе практычна выступаюць на беларускай мове, адзін аднаго разумеюць. Я вам прывяду яшчэ адзін прыклад. Вось у Гомелі «Беларусь інтэлектуальная», я толькі што вярнуўся. І падчас адкрыцця мы паказвалі археалагічныя даследванні, літаратуру на рускай, беларускай мовах. Адна жанчына, рускамоўная цалкам, з Расійскай Федэрацыі, я так разумею, кажа: «У вас такая прыгожая мова. Раскажыце, калі ласка, экскурсію на беларускай мове, каб паслухаць гэту мілагучнасць, прыгажосць мовы». І там стаялі дзве яшчэ студэнткі з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту, і яна ў іх пытае: «А вы понимаете на белорусском языке?» І гэтыя дзве дзяўчынкі паварочваюцца: «Канешне, мы разумеем». Вось вам прыклад. Гэта, можа, не камерцыялізацыя, але тое, што ў многіх рэкламных роліках беларуская мова будзе граць – гэта без сумнення."