https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 24 студзеня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца дваццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, таму да канца года застаўся 341 дзень.
Якія падзеі адбыліся 24 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 24 студзеня

У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з В`етнамам і Манголіяй.
У 1999 годзе філіял МАЗа выпусціў першы аўтобус для міжнародных перавозак.

Хто нарадзіўся 24 студзеня

1885 год: Юрый Тарыч, беларускі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, заснавальнік беларускага кіно.
1931 год: Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.

Таксама сёння нарадзіліся французскі драматург і публіцыст Бамаршэ, нямецкі літаратар, кампазітар, мастак Эрнст Тэадор Амадэй Гофман і рускі мастак Васіль Сурыкаў.

24 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае вялебных Феадосія Вялікага і Феадосія Антыахійскага. У народзе гэты дзень называлі Феадосій-вясняк. Звычайна з гэтага дня прыходзіла невялічкае пацяпленне. Калі ж на Феадосія быў мароз, гэта лічылася дрэнным для пасеваў.

У той жа час адліга прадвяшчала раннюю і працяглую вясну, што таксама было не вельмі добра для збожжа.

Калі ў гэты дзень была мгла, вясной чакалі паводку. Калі раніцай падаў снег, гэта прадвяшчала хуткае пахаладанне.

Sputnik, 24 студзеня 2023
 
Дата публикации:24.01.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:441
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Январь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме