Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём беларускай навукі.
Навука — падмурак дзяржаўнасці. У авангардзе развіцця цывілізацый, краін і народаў заўсёды стаялі людзі незвычайнага розуму, высокага інтэлекту і надзвычайнай працавітасці.
Быць сапраўдным навукоўцам — значыць глядзець за гарызонт, адкрываючы людзям новыя перспектывы і магчымасці, ствараючы навуковыя школы, перадаючы вопыт і веды сваім шматлікім вучням і паслядоўнікам.
У Год міру і стварэння на навуку ўскладаецца вялізная адказнасць. І прамысловасці, і сельскай гаспадарцы, і сацыяльнай сферы патрэбны прарыўныя інавацыйныя ідэі і распрацоўкі. Дзяржава, якая стварыла айчынным вучоным дастойныя ўмовы для даследчай і практычнай работы, мае права разлічваць на выключную адданасць нацыянальным інтарэсам.
Перакананы, што, служачы вялікай мэце — стварэнню ў імя міру, вы зробіце свой важкі ўнёсак ва ўмацаванне гуманітарнай бяспекі і забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту нашай краіны.
Доўгіх вам творчых гадоў, моцнага здароўя, новых навуковых здзяйсненняў у імя будучыні роднай Беларусі.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Звязда, 29 студзеня 2023