Гасцям фестывалю прапануюць розныя кулінарныя і кандытарскія вырабы. Абяцаюць задаволіць чаканні нават самых патрабавальных гурманаў. Можна пакаштаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні, у тым ліку дранікі, верашчаку. У асартыменце будзе 30 найменняў бліноў з начынкамі. Можна будзе пачаставацца каўбасамі, рабрынкамі і стейкамі на грылі, шашлыкамі, пловам, юшкай, салянкай. Гастранамічную разнастайнасць дапоўняць шаурма, хот-догі, узбекскія аладкі, некалькі відаў кашы.
Акрамя гэтага, можна будзе сагрэцца чаем з самавара, гарачым шакаладам, кавай, класічным, мядовым і безалкагольным глінтвейнам, наліўкамі
Гастранамічны фестываль разгорнецца на набярэжнай ракі Мухавец у раёне гарадскога саду.
Звязда, 12 студзеня 2023