«Дарагія сябры! Завяршаюцца зімовыя святы. Мы сустрэлі гэтыя святы годна і прыгожа. У хатняй утульнасці і цяпле, за святочным сталом, але галоўнае — пад мірным беларускім небам. Традыцыйна дзякую ўсім вам за працу, за вашу пазіцыю, якая ў гэты няпросты час з’яўляецца надзейнай апорай нашай дзяржаве», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
На прэзідэнцкі прыём запрошаны журналісты, палітолагі, артысты, спартсмены, прадстаўнікі розных прафесій і сфер дзейнасці, вышэйшыя службовыя асобы, кіраўнікі дзяржаўных органаў.
«Словам, людзі, пагружаныя ў палітычнае жыццё краіны і свету. Скажу канкрэтна. Які б нам ні навязвалі інфармацыйны ці іншы парадак, сваю палітыку і ўклад жыцця мы, беларусы, заўсёды выбудоўвалі і будзем выбудоўваць выключна самастойна, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Ніякія знешнія абставіны і пагрозы не зменяць нашы мэты. Наш выбар — стварэнне».
Звязда, 14 студзеня 2023