Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нядаўна Свята-Елісавецінскі манастыр збіраў дапамогу для расійскіх вайскоўцаў на фронце, за што трапіў пад крытыку «праплочаных збеглых».
«Вы робіце правільна. Не звяртайце ўвагі на дзясятак-іншы праплочаных людзей. Мы не толькі дапамагаем нашым рускім братам, расіянам, я гэта ніколі не хаваў. І ўчорашні мой візіт да ваенных, да расійскіх вайскоўцаў, не хаваючы кажа аб тым, што мы падтрымлівалі і падтрымліваем нашых братоў. Але мы не забываем і пра ўкраінцаў. Каля 10 тысяч, якія ўцяклі ад вайны, у мінулым толькі годзе знайшлі пастаяннае месца жыхарства і прытулак у нашай краіне», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна працягваць руку дапамогі кожнаму, хто ў ёй мае патрэбу.
Звязда, 7 студзеня 2023