https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


2023-і год у Беларусі аб`яўлены Годам міру і стварэння


Аб гэтым у сваім навагоднім звароце заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Наступны год мы аб`яўляем Годам міру і стварэння. Гэта адпавядае і духу часу, і памкненням нашых сэрцаў. Я гэтак жа моцна, як і вы, жадаю міру і дабра роднай Беларусі. Моцнага здароўя і дзіцячага смеху - кожнай сям`і. Сяброўскага клопату і душэўнай цеплыні - кожнаму, хто адзінокі. Сямейнага ладу і дабрабыту - у кожны дом. Няхай нашы жаданні здзейсняцца! Будзьце шчаслівыя, беражыце сябе і сваіх блізкіх! З Новым годам, дарагія беларусы!" - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

У сваім навагоднім звароце Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт таго, ці застанецца Беларусь астраўком бяспекі, і ад чаго гэта залежыць. "У гэтым годзе мы ўбачылі, які цесны наш неабсяжны свет. Дастаткова распаліць канфлікт у адной краіне, як пачынае ліхаманіць усю планету. Ведаю, больш за ўсё вы хочаце пачуць, што будзе далей. Ці застанецца Беларусь астраўком бяспекі? Упэўнены, што гэта пытанне стане і галоўным жаданнем, якое вы загадаеце апоўначы. Адказ просты: усё ў нашым жыцці будзе залежаць ад кожнага з нас. І ад усіх нас разам", - сказаў Прэзідэнт.

"Калі мы хочам жыць у міры і бяспецы, то перш за ўсё павінны паважаць і шанаваць працу людзей у пагонах, выхоўваць дзяцей патрыётамі сваёй краіны і выконваць закон. Калі мы хочам жыць у міры і дастатку, то павінны шмат і добрасумленна працаваць. Калі мы хочам жыць у свабоднай і незалежнай дзяржаве, то павінны берагчы і абараняць гістарычную памяць, духоўныя каштоўнасці і спрадвечныя традыцыі", - заявіў беларускі лідар.

1 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.01.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:600
 
Ключевые слова:
Новый год Поздравление Год мира и созидания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме