https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 11 кастрычніка 2024 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 81 дзень.
Якія падзеі адбыліся 11 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 11 кастрычніка

У 1919 годзе ў Вільні адбылося ўрачыстае адкрыццё Універсітэта Стэфана Баторыя.
У 1931 годзе ў СССР прынята рашэнне аб поўнай ліквідацыі прыватнага гандлю.

Хто нарадзіўся 11 кастрычніка

1909 год: Зінаіда Бандарына, беларуская празаік, паэтэса, перакладчыца.
1913 год: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса.

Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Франсуа Марыяк і амерыканская актрыса Эмілі Дэшанель.

11 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Харытона Спавядальніка.

У народзе гэты дзень лічыўся нешчаслівым, таму што менавіта сёння д`ябла выгналі з нябёсаў і ён упаў на зямлю. Некаторыя наогул не выходзілі з хаты, каб не наклікаць на сябе бяду ці сурокі.

У хатах, тым не менш, ладзілі вячоркі. На іх дзяўчыны збіраліся разам, працавалі, расказвалі гісторыі і спявалі. Далучаліся і хлопцы, таму што гэта была выдатная нагода пазнаёміцца і прыглядзецца да дзяўчат.

Назіралі ў гэты дзень за прыродай. Лічылася, што калі лісце ападае адваротным бокам уверх, у наступным годзе будзе добры ўраджай.

Калі на дрэвах у другі раз за год з`явіліся кветкі, яшчэ будуць трымацца цёплыя дні.

Sputnik, 11 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:11.10.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:97
 
Ключевые слова:
Октябрь Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме