"Дзеці, да якіх мы прыехалі сёння, патрабуюць асаблівага клопату і ўвагі. Многія з іх не могуць у поўнай меры адчуць радасць дзяцінства, нехта вельмі мае патрэбу ў бацькоўскай цеплыні. У сваім маленькім жыцці некаторыя паспелі ўжо сутыкнуцца з болем, расчараваннем і здрадніцтвам. Але, на шчасце, сёння побач з імі неабыякавыя, творчыя і добрыя людзі. Вопытныя педагогі, спагадлівыя выхавальнікі, прафесійныя псіхолагі, якія даюць апору ў жыцці, дапамагаюць знайсці сябе, дзеляцца часцінкай сваёй душы. І дзякуючы неацэннай працы, усебаковай падтрымцы дзяржавы кожнае дзіця разумее, што яно дарагое і патрэбнае сваёй краіне", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі таксама выказаў надзею на тое, што сёння ўдалося падарыць хлопчыкам і дзяўчынкам не толькі імгненні радасці і шчасця, але таксама крыху сагрэць іх сэрцы.
"Няхай жаданні дзяцей абавязкова збываюцца. Бо яны ў іх самыя простыя: быць здаровым і каб побач былі тата і мама", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.
"Няхай жаданні дзяцей абавязкова збываюцца. Бо яны ў іх самыя простыя: быць здаровым і каб побач былі тата і мама", - адзначыў Аляксандр Вальфовіч.
У Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі атрымліваюць адукацыю 38 дзяцей.
"У нас атрымліваюць адукацыю дзеці з цяжкімі і множнымі парушэннямі. Усе дзеткі маюць інтэлектуальную недастатковасць умераную, яна спалучаецца або з дзіцячым цэрэбральным паралічам або з сіндромам Даўна, або з аўтызмам. У нас стацыянарна вучацца 28 дзяцей у дзвюх дашкольных групах і чатырох класах, пяць дзяцей вучацца дома і пяць дзяцей наведваюць карэкцыйныя заняткі. Усяго ў нас супрацоўнікаў 30, 16 з іх - педагогі. Наш цэнтр працуе з 1999 года, у гэты будынак пасля капітальнага рамонту мы пераехалі ў 2008 годзе. На той час у нас былі толькі адна дашкольная група і адзін клас", - сказала дырэктар установы Людміла Казлоўская.

У Сацыяльна-педагагічным цэнтры знаходзяцца шэсць дзяцей: два дашкольнікі і чатыры школьнікі. "Дзеці навучаюцца на базе ўстаноў адукацыі раёна. Знаходзяцца дзеці ў нас да паўгода і ў залежнасці ад таго, як складваецца, або вяртаюцца ў сем`і, або мы шукаем ім апякунскія, прыёмныя сем`і. Працуе ў нас 11 педагогаў", - адзначыла загадчыца Таццяна Ліпніцкая.
"Настрой святочны. Хацелася б усім пажадаць, і сабе таксама, шчасця, здароўя і ўсяго самага добрага. І каб мы вярнуліся дадому", - падзяліліся сёстры Алена і Насця Шацілы. Дарэчы, сярод навагодніх пажаданняў 9-класніцы Насці і паспяховая здача выпускных экзаменаў, дзяўчына збіраецца паступаць у мінскую навучальную ўстанову, каб стаць цырульнікам.
Павіншаваўшы хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам і падарыўшы ім камп`ютар, бытавую тэхніку і салодкія падарункі, Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што супрацоўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі традыцыйна ўдзельнічаюць у марафоне добрых спраў, які праходзіць у рамках дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". У сваю чаргу выхаванцы ўручылі гасцям падарунак у адказ - сувенірныя навагоднія шары з адлюстраваннем пейзажаў горада Ашмяны. Парадаваў усіх навагодні паказ з традыцыйнымі конкурсамі, танцамі, песнямі і карагодамі.
20 снежня 2022, Ашмяны
БЕЛТА
20 снежня 2022, Ашмяны
БЕЛТА