Бо ёсць магчымасць адчуць сябе крышачку чараўніком і выканаць запаветную мару хворага дзіцяці. Чароўная ёлка знаходзіцца на першым паверсе ўнівермага «Цэнтральны», у якасці ўпрыгожванняў на ёй вісяць карткі з жаданнямі канкрэтных дзяцей.
— Ужо не першы год візітоўкай акцыі ў Магілёве з’яўляецца своеасаблівая «Ёлка жаданняў», на якой знаходзяцца паштоўкі з жаданнямі выхаванцаў Краснапольскага і Слаўгарадскага раённых цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, — адзначыла галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Арына Сафонькіна. — Дзякуючы гэтай акцыі, споўняцца навагоднія жаданні болей чым 40 дзяцей. У якасці навагодніх падарункаў яны атрымаюць цацкі, развіваючыя гульні, канцылярскія прылады, спартыўныя тавары. Валанцёры нашай арганізацыі таксама дапамагаюць дзецям-сіротам, шматдзетным сем’ям, дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзіцячым дамам сямейнага тыпу.
Паўдзельнічаць у добрай справе і наведаць «Ёлку жаданняў» можна з 6 па 30 снежня (з 15.00 да 18.00) штодзень акрамя выхадных і святочных дзён.
Нэлі Зігуля
Звязда, 8 снежня 2022
Звязда, 8 снежня 2022