«Традыцыйна ястрабіная сава гняздуецца ў тайговай зоне Еўропы і Азіі. Для Беларусі гэта вельмі рэдкі від. Усяго ж у Беларусі гэтую паўночную красуню бачылі каля дзясятка разоў. Але так далёка ў паўднёвай частцы яна яшчэ не адзначалася», — паведамілі ў «Прыпяцкім».
У нацпарку не выключаюць, што рэдкая птушка яшчэ пагосціць на іх тэрыторыі і ў аматараў-бёрдвотчараў будзе магчымасць яе ўбачыць і сфатаграфаваць. Ва ўстанове гатовыя дапамагчы з арганізацыяй фотапалявання.
Звязда, 28 лістапада 2022