Пасяджэнне Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны абарот культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца за межамі Беларусі, 1 снежня адбылося ў Міністэрстве замежных спраў.
Пасяджэнне правялі сустаршыні камісіі - намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч і намеснік міністра культуры Сяргей Саракач.
Юрый Амбразевіч, у прыватнасці, праінфармаваў аб дзейнасці загранустаноў Беларусі па вяртанні культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца за межамі краіны, і ўнёс прапановы па ўдасканаленні дзейнасці камісіі.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі праблему вывезеных з беларускіх музеяў у час Другой сусветнай вайны культурных каштоўнасцей, якія апынуліся ў іншых краінах, а таксама ўнеслі рэкамендацыі па актывізацыі работы камісіі, у тым ліку па арганізацыі ўзаемадзеяння і пашырэнні супрацоўніцтва з замежнымі бібліятэкамі, архівамі і музеямі.