Якія падзеі адбыліся 25 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 25 кастрычніка
У 1920 годзе войскі генерала Станіслава Булак-Балаховіча перайшлі часовую мяжу, пачаўшы ваенныя дзеянні супраць Чырвонай Арміі.
У 2010 годзе ў Пінску адбыўся выбух і пажар на заводзе "Пінскдрэў-ДСП", які стаў буйнейшай прамысловай аварый Беларусі за некалькі дзесяцігоддзяў.
Хто нарадзіўся 25 кастрычніка
1858 год: Эдвард Пякарскі, беларускі этнограф, географ, фалькларыст.
1868 год: Карл Грыгаровіч, беларускі скрыпач і педагог.
1884 год: Сяргей Дубінскі, беларускі археолаг і гісторык.
1932 год: Уладзімір Анісковіч, беларускі літаратурны крытык, перакладчык.
1933 год: Нінэль Шчасная, беларускі жывапісец і графік.
1936 год: Віктар Тураў, беларускі кінарэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся аўстрыйскі кампазітар Іаган Штраус, французскі кампазітар Жорж Бізэ, а таксама іспанскі і французскі мастак Пабла Пікаса.
25 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых пакутнікаў Прова, Тараха і Андроніка. Народныя павер`і звязваюць святога Прова з зоркамі: у гэты дзень па іх можна было прадказаць надвор`е.
Калі зорак шмат – будзе добры ўраджай, калі яны яркія – хутка прыйдуць маразы, а калі тусклыя – будзе холадна. Зорка, якая ўпала, прадракала ветранае надвор`е.
Калі зорак шмат – будзе добры ўраджай, калі яны яркія – хутка прыйдуць маразы, а калі тусклыя – будзе холадна. Зорка, якая ўпала, прадракала ветранае надвор`е.
Sputnik, 25 кастрычніка 2022