У максімальнай фазе нябеснае свяціла было закрыта на 60%. Любавацца гэтым маглі ў 89 краінах.
У Беларусі пашанцавала жыхарам Магілёўскай вобласці.
Нягледзячы на смугу, было відаць, як сонечны дыск апынуўся часткова зачынены Месяцам.
Наступнае сонечнае зацьменне жыхары Беларусі змогуць убачыць 29 сакавіка 2025 года. Максімальная фаза яго ў Мінску складзе 11%.
Звязда, 25 кастрычніка 2022