https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі трылер «Плакаць нельга» стане фільмам адкрыцця «Лістапада-2022»


Расійскі трылер «Плакаць нельга» рэжысёра Наталлі Назаравай стане фільмам адкрыцця кінафестывалю «Лістапад-2022» у сталічным кінатэатры «Масква» 4 лістапада.
Сёлета фільмам адкрыцця найбуйнейшага беларускага кінафоруму стане расійская карціна рэжысёра Наталлі Назаравай"Плакаць нельга«. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Святлана Чуйкіна, Іван Янкоўскі, а таксама юны акцёр Уладзімір Леўчанка.

Кінакарціна «Плакаць нельга» раскажа пра рускую эмігрантку ў Скандынавіі, якая адпраўляе сына ў школу, але той не вяртаецца. У пошуках дзіцяці яна аказваецца ў тупіку: па законах «новай» ювенальнай юстыцыі яе сын з’яўляецца ўласнасцю дзяржавы.

Кінематаграфічная праца Наталлі Назаравай ілюструе праблему строгасці і бяздушнасці бюракратычнай сістэмы, перад тварам якой звычайны чалавек часам бывае абсалютна бездапаможным. У дадзеным выпадку гаворка пойдзе пра даволі вядомую ювенальную юстыцыю скандынаўскіх краін. Яшчэ больш трагічна гісторыя выглядае, калі ў жорны бюракратычнай машыны трапляе ні ў чым не вінаватае дзіця.

У 2022 годзе «Плакаць нельга» ужо паспеў адзначыцца на некалькіх кінафестывалях: заваяваў прыз за лепшую рэжысуру на расійскім фестывалі кіно і тэатра «Амурская восень», а таксама стаў фільмам адкрыцця міжнароднага кінафестывалю «Заходнія вароты» (Расія). Фільм «Плакаць нельга» уваходзіць у асноўны конкурс ігравога кіно «Лістапада».

Аўтар карціны Наталля Назарава — сцэнарыст і рэжысёр поўнаметражных фільмаў новай хвалі сучасных расійскіх кінематаграфістаў, педагог ГІТІСа. У яе фільмаграфіі як рэжысёра 10 работ, у тым ліку «Дачка» (2012), «Просты аловак» (2019), «Райцэнтр» (2021). Наталля Назарава з’яўляецца аўтарам сцэнарыяў больш за 30 фільмаў і серыялаў, сярод якіх міні-серыял «Бесы» (2014), «Балканскі рубеж» (2019), «Сёмая сімфонія» (2021), «Вучонасці плён» (2021).

ХХVIII Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе ў Беларусі з 4 па 11 лістапада. Урачыстая цырымонія адкрыцця па шматгадовай традыцыі адбудзецца ў сталічным кінатэатры «Масква» 4 лістапада.

«Лістапад» — Штогадовы Міжнародны кінафестываль, які праводзіцца з 1994 года ў Мінску. Арганізатарамі кінафестывалю выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».

Звязда, 28 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:28.10.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:993
 
Ключевые слова:
Лістапад-2022 Фэст культуры Кинематограф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме