"Не трэба спекуляваць на тэме пакта Рыбентрапа - Молатава. Міжваенная Польшча сама прывяла сябе да краху. Калі прымаліся рашэнні аб пачатку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі, яна ўжо не існавала як суб`ект міжнароднай палітыкі. Звярніце на гэта ўвагу. Яны кажуць: не было Беларусі, заходнія землі - гэта польскія. Што яны былі акупаваны Чырвонай Арміяй. Гэта значыць наша ўз`яднанне імі ўспрымаецца як акупацыя. Але тады ўжо гэтага суб`екта, які аспрэчвае гэты факт, не было, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Да 16 верасня 1939 года ў Румынію быў перанакіраваны залаты запас Польшчы, а ўжо 17 верасня фашысты былі ў Брэсце. Гітлераўская армія стаяла на парозе Беларусі".
Тады на дапамогу заходнім беларусам і ўкраінцам прыйшла Чырвоная Армія. "Большасць насельніцтва сустракала чырвонаармейцаў як вызваліцеляў, а ўз`яднанне беларускіх зямель успрымала як акт гістарычнай справядлівасці, - заявіў Прэзідэнт. - Гэта падзея на цэлыя два гады спыніла шалёны бліцкрыг нацысцкай Германіі. Больш таго, паўплывала на вынік Вялікай Айчыннай вайны. Не было б гэтага ўз`яднання, не было б гэтага аб`яднання беларускіх зямель, не было б гэтага адзінства рускага, беларускага, украінскага і іншых народаў - як мінімум, калі б граніца пад Мінскам праходзіла тады, Масква не ўстаяла б. Як мінімум".
"І яшчэ адзін парадокс гісторыі. Беларусы ў саюзе з іншымі савецкімі народамі не толькі перамаглі, але і, адкінуўшы ранейшыя крыўды, у 1945-м вызвалілі Польшчу ад фашызму. Звыш 600 тысяч савецкіх воінаў (сярод іх нямала беларусаў) назаўсёды засталіся ляжаць у польскай зямлі. І хто там, па той бок Буга, сёння аб гэтым успамінае? Чым нам сёння адказваюць? Карткамі паляка, фэйкамі Белсата, праграмамі Каліноўскага, палітэмігранцкімі цэнтрамі, байполамі, байсоламі і іншымі ідэалагічнымі дыверсіямі. Дадайце да таго, што на тэрыторыі гэтых дзяржаў, і асабліва ва Украіне (знайшлі зручнае месца), сёння фармуюцца сілавыя падраздзяленні для звяржэння ўлады ў Беларусі і вяртання нас як мінімум да таго 1939 года. Памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны, якія захавалі польскую нацыю і дзяржаўнасць, якія выратавалі Прыбалтыку і цывілізаваную Еўропу ад карычневай чумы, сёння там проста сціраюць з гісторыі ўнукі і праўнукі тых салдат Вермахта і германскіх сатэлітаў. Вы паглядзіце на цяперашніх палітыкаў Еўропы і нашых суседзяў: тата і дзядуля служылі ў фашысцкіх войсках. Вось яны сёння рвуцца сюды: ім патрэбны рэванш", - падкрэсліў беларускі лідар.
17 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
17 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА