Для гасцей будуць падрыхтаваны гульнявыя і навучальныя зоны Дзяржаўтаінспекцыі, АМАПа, МНС і іншых службаў. Акрамя таго, можна будзе прыняць удзел у квэстах, віктарынах і спартыўных гульнях. На пляцоўцы можна будзе ўбачыць экспазіцыю рэтрааўтамабіляў і сучаснай тэхнікі міліцыі і ратавальнікаў, пагутарыць з інтэлектуальным робатам і паглядзець выступленні цыркавых артыстаў. Таксама будзе адкрыты кантактны заапарк.
Госці свята змогуць прайсці тэст па правілах дарожнага руху, атрымаць дзіцячае вадзіцельскае пасведчанне, пракаціцца на электра — і веламабілях, а таксама здаць экзамен на катэгорыі «А1» і «А».
Для гледачоў выступяць кінолагі са службовымі сабакамі, артысты духавога аркестра ГУУС і супрацоўнікі роты ганаровай варты. Будуць працаваць школьны базар і палявая кухня.
Свята пройдзе 3 верасня па адрасе: Старавіленскі тракт, 41. Пачатак а 12 гадзіне. Уваход вольны.
Звязда, 29 жніўня 2022