Першае летапіснае згадванне аб горадзе датуецца 1439 годам. Тады Лепель стаяў на важнейшым гандлёвым шляху старажытнасці «з вараг у грэкі». Сёння гэта багаты горад на поўначы Віцебшчыны не толькі з жывапіснымі прыроднымі краявідамі, а яшчэ і адметным міфалагічным фестывалем «Шлях цмока», які, нібы магнітам, прыцягвае зацікаўленых турыстаў.
Напярэдадні свята ў горадзе адбылося адкрыццё Цэнтра сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі, навучання, пражывання інвалідаў і часовага прытулку з удзелам кіраўніцтва паўночнага рэгіёна. Цяпер людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць часова пасяліцца ў цэнтры і атрымаць медыцынскую, сацыяльную і псіхалагічную дапамогу, неабходную для рэабілітацыі. У новаадкрытым будынку створаны ўсе ўмовы для камфортнага адначасовага пражывання шасці чалавек: гасцёўня з тэрасай, кухня, спальныя і «крызісны» пакоі. У Цэнтры сацыяльна-працоўнай, бытавой і фізічнай рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які вядзе свой адлік з 2018 года, людзі з асаблівасцямі здароўя займаюцца садаводствам і вучацца выпякаць хлебабулачныя вырабы — для гэтага адкрыты садоўніцкая і кулінарная майстэрні. А яшчэ пасля навучання наведвальнікі могуць абраць для сябе прафесію па спецыяльнасці — «Афіцыянт» або «Прадавец-касір».
Да Года гістарычнай памяці і 583-годдзя Лепеля было прымеркавана адкрыццё адрэстаўраванага помніка савецкім воінам-вызваліцелям і партызанам у скверы на плошчы Свабоды. Тут захаваны астанкі салдат і партызан з Кіраўскай, Яраслаўскай, Смаленскай, Разанскай абласцей Расіі, якія загінулі пры вызваленні Лепельшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Побач з імі знайшлі свой вечны прытулак Герой Савецкага Саюза — камандзір партызанскай брыгады «Алексея» Аляксей Данукалаў, камандзір партызанскай брыгады імя Сталіна Дзмітрый Караленка, камандзір 2-га атрада партызанскай брыгады «Дубава» Анатоль Марунька.
Па словах старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева, у рэгіёне праводзіцца вялікая работа па добраўпарадкаванні і рэстаўрацыі брацкіх захаванняў і мемарыяльных комплексаў. Гэта наша памяць і боль, абавязак жывых перад загінулымі.

У суботу старт урачыстым мерапрыемствам дало адкрыццё новага футбольнага поля на тэрыторыі гімназіі імя І. М. Ерашова г. Лепеля, якое стала сапраўдным падарункам для юных аматараў гульні з мячом. Яго пабудавалі на месцы старога поля за сродкі раённага бюджэту і Беларускай федэрацыі футбола.
Як расказаў дырэктар Лепельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Сяргей Буйніцкі, зараз у раёне футбол з’яўляецца адным з самых папулярных відаў спорту, ім у групах падрыхтоўкі прафесійна займаюцца каля 300 хлопчыкаў. У планах на наступны год — запуск пілотнага праекта, дзе школьнікі будуць трэніравацца афіцыйна ў шосты школьны дзень.

Па адной з галоўных гарадскіх вуліц святочным шэсцем прайшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, арганізацый, устаноў культуры, адукацыі і спорту. 3 верасня лепельскім вулачкі і пляцоўкі пераўтварыліся ў стракатыя рады, запрашаючы жыхароў і гасцей на інтэрактыўныя гульні, выставы і імпрэзы.
Падворкі сельскіх Саветаў здзіўлялі «ўраджайным» афармленнем і адмысловымі стравамі. На плошчы Свабоды ўсіх жадаючых запрашала выстава ваеннай тэхнікі і стралковай зброі, а гарадскі парк забіўся ў моладзевых рытмах: тут працавалі музычная пляцоўка «Lepel open air», выстава «З бабулінай скрыні», а лепельскія гаспадыні змагаліся ў конкурсе «Клёцкі па-лепельску». Яркім святочным акордам стала барабаннае шоу віцебскага гурта «BARABAND» і фестываль фарбаў.

На сцэне Летняга гарадскога амфітэатра прайшла цырымонія ўзнагароджання заслужаных работнікаў працоўных калектываў раёна, пераможцаў конкурсу па добраўпарадкаванні тэрыторый і выпускнікоў-стабальнікаў. Падчас канцэртнай праграмы «Табе, мой Лепель, прызнаюся ў любові» гучалі шчырыя музычныя кампазіцыі ад вядучых мастацкіх калектываў Лепельшчыны, а вечарам на хіты 80-х запрашала дыскатэчная пляцоўка пад адкрытым небам.
Нотку цуда ў святочны вечар унесла шоу шароў, якія свецяцца. Каляровай вясёлкай над горадам заззялі агні салютаў.
Аўтар: Аляксандра Гвоздзева
Звязда, 5 верасня 2022
Звязда, 5 верасня 2022