https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 23 жніўня 2022 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 130 дзён.
Якія падзеі адбыліся 23 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 23 жніўня

У 1561 годзе Мікалай Радзівіл Чорны з початам у 900 чалавек увайшоў у Рыгу, якая пераходзіла пад уладу ВКЛ.
У 1653 годзе Крычаў атрымаў магдэбургскае права і герб.
У 1939 годзе ў Маскве быў падпісаны Пакт Молатава-Рыбентропа.

Хто нарадзіўся 23 жніўня

1917 год: Пімен Панчанка, беларускі паэт.
1938 год: Мікола Сташкевіч, беларускі гісторык.
1968 год: Мікалай Бонч-Асмалоўскі, беларускі і расійскі, савецкі мастак.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся кароль Францыі Людовік XVI і рускі пісьменнік Аляксандр Грын.

23 жніўня ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Лаўрына (Лаўрэнція). Лічыцца, што гэты святы дапамагае вылечыць хваробы вачэй – пры жыцці Лаўрын даваў зрок людзям, якія нарадзіліся сляпымі.

Ураджай ужо сабраны – час рабіць са збожжа муку. "На Лаўрына спяшай да млына", казалі ў народзе.

Таксама па гэтым дні вызначалі, якое надвор`е будзе ўвосень і ўзімку. Калі вецер не гоніць па вадзе хвалі, то і восень будзе бязветраная, а зіма – без завей. Калі ж ідзе дождж або наадварот сонца прыпякае – такое надвор`е будзе і ўвосень.

Sputnik, 23 жніўня 2022
 
Дата публикации:23.08.2022
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:826
 
Ключевые слова:
Календарь Памятные даты Август
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме