Праз два гады пасля мітынгу ў падтрымку і абарону краіны і яе Прэзідэнта ўжо відавочна — гэты дзень увайшоў у гісторыю Беларусі. А лёсавызначальны мітынг застаўся ў памяці яго ўдзельнікаў як сапраўднае свята Салідарнасці. Народ Беларусі паказаў свайму Прэзідэнту — яны разам са сваім лідарам. Ну а Прэзідэнт, які нечакана для многіх прыехаў тады на мітынг, чарговы раз абазначыў — ён заўсёды са сваім народам.
Праз два гады пасля мітынгу ў Мінску інжынер-сістэматэхнік Кобрынскага хлебазавода Павел Дзмітрыеў успамінае, што з боку апазіцыі ціск на ўсіх, хто выступае за Прэзідэнта, быў вельмі сур’ёзны. Аднак для ўсіх, хто вырашыў у гэты дзень паехаць і падтрымаць свайго Прэзідэнта, гэта было няважна. На коне стаяў лёс краіны.
Праз два гады пасля мітынгу ў Мінску інжынер-сістэматэхнік Кобрынскага хлебазавода Павел Дзмітрыеў успамінае, што з боку апазіцыі ціск на ўсіх, хто выступае за Прэзідэнта, быў вельмі сур’ёзны. Аднак для ўсіх, хто вырашыў у гэты дзень паехаць і падтрымаць свайго Прэзідэнта, гэта было няважна. На коне стаяў лёс краіны.
«Вырашыў паўдзельнічаць у мітынгу, таму што хацеў выказаць падтрымку нашаму Прэзідэнту і тым людзям, якія галасавалі за яго, але з розных прычын не маглі прыехаць. Калі ехаў у Мінск, чакаў сутыкненняў. У прынцыпе, усё прайшло добра, было відаць яднанне народа. Аднак, калі мы ўжо разыходзіліся, натоўпы пратэстоўцаў спецыяльна ішлі на людзей, якія неслі дзяржаўны сцяг, прыціскалі да сцяны, крычалі. Мяне гэта абурыла. Шмат такіх выпадкаў было. Прычым у натоўпе былі і падлеткі. Гэта ненармальна, калі падлеткі, якія не разбіраюцца ў сітуацыі, пад нечым уплывам ідуць на мітынгі. Рады, што сітуацыя стабілізавалася. Падзеі 2022 года паказваюць, што калі б тады не прынялі канкрэтныя меры, то ў нас магла скласціся сітуацыя, як у паўднёвых суседзяў», — адзначыў Павел Дзмітрыеў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч упэўнены, што мітынг 16 жніўня 2020 года стаў вельмі знамянальным у гісторыі, бо гэта падзея стала канцом спробы дзяржперавароту.
«Я цудоўна памятаю гэты дзень, таму што стаяў на гэтым мітынгу і выступаў. І той дзень вельмі важны быў, таму што мы ведалі, але тады ўпершыню ўбачылі, як нас шмат. Як шмат людзей (а прыехалі далёка не ўсе, хто мог) падзяляюць каштоўнасці захавання краіны, развіцця і ўсяго таго, чаго мы дасягнулі. Мы сказалі „не“, каб лёс краіны вырашаўся на вуліцы. Сказалі „не“ таму, каб лёс краіны вырашалі звонку. Мы падтрымалі тады Прэзідэнта краіны. І я скажу, што той мітынг быў канцом спробы дзяржперавароту. Можна сказаць, што пасля 16 жніўня я прыйшоў дадому з пачуццём разумення таго, што ніколі не атрымаецца зламаць краіну», — сказаў Алег Гайдукевіч.
«Прайшло два гады. Але мы не глядзім у мінулае, каб назіраць за ім і выключна радавацца нашай перамозе, мы ідзём далей, — адзначыў дэпутат. — Мы думаем аб тым, што будзе ў краіне праз 5-10 гадоў. І тое, што мы зрабілі за гэтыя два гады, пачынаючы са змяненняў Канстытуцыі, заканчваючы ўмацаваннем сілавога блока, грамадзянскай супольнасці, прыняццем вялізнага шэрагу законапраектаў па барацьбе з тэрарызмам, экстрэмізмам, барацьбе з санкцыямі. Гэта ўсё робіцца для чаго? Для таго, каб праз 5-10- 15-20 гадоў захаваць тую краіну, якую мы абаранілі тады ў жніўні 2020. Мы зараз думаем пра будучыню, а нашы апаненты жывуць мінулым.І другая розніца паміж намі: яны ненавідзяць Беларусь, таму санкцыі патрабуюць, а мы яе любім. Той, хто любіць — заўсёды пераможа тых, хто ненавідзіць. Вось што адбылося 16 жніўня».
Першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта БРСМ Юрый Сегянюк запэўнівае, што, як і многія яго знаёмыя, няхай нават прыйшлося карэктаваць жнівеньскія планы, не мог не паехаць у гэты дзень у сталіцу. «Для мяне важна, што мы паехалі на мітынг. Адчувалі плячо адно аднаго, сустрэліся з аднадумцамі з усёй рэспублікі. Уразіла выступленне кіраўніка дзяржавы. У той перыяд гэта было важна для краіны і для кожнага беларуса-патрыёта. Бярэ гонар, што не завагаліся і атрымалі падтрымку нашага выбару. Грамадзянскай супольнасці ўдалося яго абараніць. Вядома, гэта ўжо гісторыя, але добра, што кожны з нас зрабіў свой уклад у будучыню краіны», — падкрэсліў ён.
У той дзень у Мінск на мітынг у падтрымку захавання спакою, міру і бяспекі ў Беларусі прыехалі людзі з самых розных куткоў краіны. І за гэтую падтрымку, за веру ў родную, светлую Беларусь Прэзідэнт асабіста ўсім падзякаваў.
«Дзякуй вам, гамяльчане: мы пражылі з вамі чвэрць стагоддзя цяжкіх гадоў, і вы мяне ніколі не падводзілі. Дзякуй вам, землякі-магіляўчане і віцябляне. Дзякуй вам, жыхары Брэста і Брэсцкай вобласці, дзе прайшлі самыя цяжкія гады маёй маладосці — ваенныя гады. Дзякуй вам, гродзенцы: менавіта тады, у сярэдзіне 1990-х, мы пачалі сваю перадвыбарную кампанію з вас. Дзякуй вам, мінчане, за тое, што вы чвэрць стагоддзя церпіце мяне, чалавека, які прыехаў да вас з правінцыі», — эмацыйна выказаўся тады Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што сустрэча на плошчы Незалежнасці — гэта магчымасць абараніць усё тое, што так дорага кожнаму простаму беларусу. «Дарагія сябры, я паклікаў вас сюды не для таго, каб вы мяне абаранілі, хоць не без гэтага. Вы прыехалі сюды, каб упершыню за чвэрць стагоддзя мы змаглі абараніць сваю краіну, незалежнасць, свае сем’і, сваіх сясцёр, сваіх жонак і дзяцей» , - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не хацеў клікаць людзей на плошчу, паколькі ў іх шмат спраў дома: працаўнікі вёскі ўбіраюць хлеб, бацькі і настаўнікі рыхтуюцца да новага навучальнага года. «Але самае галоўнае: я памятаю тыя 1990-я — тут стаялі людзі, рабочыя з каструлямі і чайнікамі, і прасілі есці, прасілі накарміць дзяцей. І я гэта ўсё бачыў. І тады я пакляўся дапамагчы вам і не дапусціць у лёсе беларусаў плошчаў. Я не прыхільнік вуліц і плошчаў, мітынгаў. Але, на жаль, гэта не мая віна, што мне прыйшлося паклікаць вас на дапамогу», — адзначыў Прэзідэнт.
Цяпер гэтыя словы свайго Прэзідэнта і тую атмасферу, якая панавала 16 жніўня на мітынгу на плошчы Незалежнасці, прыгадваюць многія. Гэтую падзею называюць няйначай, як мітынг Салідарнасці, і кажуць, без усялякай аглядкі на пафас, пра лёсавызначальны момант, які даказаў адзінства беларусаў.
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і быце ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» Уладзімір Паўлоўскі — адзін з тых землякоў Прэзідэнта, які ў гэтым дакладна ўпэўнены. Ён сам быў у той дзень у Мінску — прыехаў падтрымаць тое, што сапраўды было яму дорага.
«Два гады таму ў Мінску прайшоў вельмі важны мітынг Салідарнасці, які сабраў у сталіцы тысячы людзей з усіх куткоў нашай краіны. Гэта, на мой погляд, лёсавызначальны момант у гісторыі сучаснай Беларусі, які паказаў усяму свету сілу і адзінства нашага народа», — адзначыў ён.
«Паслявыбарчы перыяд быў складаным. Таму што асобныя людзі ўсімі сіламі стваралі ў нашай краіне інфармацыйны вакуум. І пачалі яны гэта рабіць задоўга да прэзідэнцкіх выбараў. Пакуль Аляксандр Лукашэнка быў заняты справай, прыкладаючы ўсе сілы, каб вырашаць найважнейшыя пытанні, хаця б узяць складаную сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй, іншыя проста посцілі ўсякія фэйкі ў сацыяльных сетках, фінансавалі мітынгі і плацілі людзям за тое, каб тыя выходзілі на вуліцы. Наш мітынг паказаў, што прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі нашмат больш. І што нам не трэба плаціць, каб выйсці і падтрымаць нашага Прэзідэнта, яшчэ раз нагадаць сусветнай грамадскасці, што беларусы выступаюць за мір і развіццё».
«Паслявыбарчы перыяд быў складаным. Таму што асобныя людзі ўсімі сіламі стваралі ў нашай краіне інфармацыйны вакуум. І пачалі яны гэта рабіць задоўга да прэзідэнцкіх выбараў. Пакуль Аляксандр Лукашэнка быў заняты справай, прыкладаючы ўсе сілы, каб вырашаць найважнейшыя пытанні, хаця б узяць складаную сітуацыю з каранавіруснай інфекцыяй, іншыя проста посцілі ўсякія фэйкі ў сацыяльных сетках, фінансавалі мітынгі і плацілі людзям за тое, каб тыя выходзілі на вуліцы. Наш мітынг паказаў, што прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі нашмат больш. І што нам не трэба плаціць, каб выйсці і падтрымаць нашага Прэзідэнта, яшчэ раз нагадаць сусветнай грамадскасці, што беларусы выступаюць за мір і развіццё».
Паводле слоў Уладзіміра Паўлоўскага, менавіта ў Мінску два гады таму з’явілася новая рачоўка, якая стала сапраўдным сімвалам.
«Калі мы прыехалі ў Мінск і разгортвалі свае сцягі, падумалі аб тым, што нам патрэбен моцны лозунг. Так з’явілася моцная і кароткая фраза, у якой вялізны сэнс: „Бацька. Радзіма. Беларусь“. І ўжо 19 жніўня гэты лозунг гучаў на вялікім мітынгу ў Магілёве», — падзяліўся Уладзімір Паўлоўскі.
«Калі мы прыехалі ў Мінск і разгортвалі свае сцягі, падумалі аб тым, што нам патрэбен моцны лозунг. Так з’явілася моцная і кароткая фраза, у якой вялізны сэнс: „Бацька. Радзіма. Беларусь“. І ўжо 19 жніўня гэты лозунг гучаў на вялікім мітынгу ў Магілёве», — падзяліўся Уладзімір Паўлоўскі.
Ён расказаў, што ў 2020 годзе быў першым сакратаром Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ. «У мяне па абавязку службы было шмат знаёмых з розных куткоў краіны. І мы, не змаўляючыся, сустрэліся ўсе ў Мінску. Гэты мітынг стаў сапраўдным святам аднадумцаў, якое яшчэ больш з’яднала людзей. І сапраўдным падарункам стала выступленне нашага Прэзідэнта, бо ніхто не ведаў, што ён выйдзе да нас.
«Мы на свае вочы ўбачылі і яшчэ раз усвядомілі, што нас большасць. Тых, хто выступае за мірнае развіццё, хто падтрымлівае выбраны кіраўніком дзяржавы шлях. Мы яшчэ раз заявілі аб тым, што супраць насілля і хлусні. Гэта стала найлепшым абвяржэннем усіх тых пастоў і плётак, якімі спекулявалі нашы апаненты. І праз два гады мы толькі пераканаліся ў тым, што праўда заўсёды была на нашым баку».
Дырэктар Тамашоўскай СШ Брэсцкага раёна Яўген Грыгор’еў памятае 16 жніўня 2020 года вельмі добра. Той эмацыйны настрой, які панаваў на плошчы, прызнаецца, забыцца немагчыма.
«Два гады — дастаткова працяглы час для таго, каб эмоцыі ўжо згаслі, але самае першае, што ўспамінаецца, — гэта адчуванне адзінства. Вялікая колькасць людзей, сабраных разам, аб’яднаных адной думкай, адным жаданнем — абараніць і захаваць краіну. Гэта, напэўна, тое, што пераважала ў дадзенай сітуацыі і стварала адчуванне правільнасці таго, што ты робіш. На словы выступоўцаў увесь час ішоў вельмі моцны эмацыйны водгук, падтрымка, ухвала, апладысменты.асабліва ў момант, калі з’явіўся і стаў за трыбуну сам кіраўнік дзяржавы. Калі ён выйшаў да людзям у кашулі з кароткім рукавом — было выразна відаць, што гэта не нейкі запалоханы палітыкан, у якога пад адзеннем бронекамізэлька і яшчэ нешта і вакол яго натоўп аховы. Ён проста выйшаў наўпрост да людзей і гаварыў максімальна адкрыта, без паперкі — так, як звычайна Аляксандр Рыгоравіч гаворыць, і таму, напэўна, яго выступленне „зайшло“ і было пачуты ўсімі на гэтай вялізнай плошчы. Успаміны і думкі пра тыя падзеі не пакідаюць і падаўжаюцца ўвесь час тымі падзеямі, якія адбываюцца ў свеце.
Тым больш для нас, жыхароў памежжа, дзе літаральна за некалькі кіламетраў праходзіць мяжа з Польшчай і Украінай. Мы эмацыйна ў гушчы падзей пастаянна. І чым больш бачыш, што адбываецца там, у суседніх дзяржавах, тым больш разумееш, што нельга дапусціць падобнага на тэрыторыі сваёй краіны», — упэўнены Яўген Грыгор’еў.
Звязда, 16 жніўня 2022