https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да долара і еўра, знізіўся да расійскага рубля


5 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў дачыненні да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0008 рубля (0,03%) да 2,3103 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0021 рубля (0,11%) да 1,9629 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0102 рубля (0,30%) да 3,4112 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent з пачатку дня даражэе на 0,90%, бараль ацэньваецца ў 56,30 долара ЗША.

Cярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 20,21 капейкі, склаўшы 57,5811 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:05.10.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:618
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме