Курс валютпокупкапродажа
USD335.54336.71
EUR395.19397.66
RUR5.815.87
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі на першых таргах тыдня


9 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, умацаваўся — да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0153 рубля (0,66%) і склаў 2,317 рубля.

Курс долара вырас на 0,0071 рубля (0,36%) і склаў 1,9755 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0232 рубля (0,68%) і склаў 3,387 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Расійскі рубель таннее раніцай панядзелка на фоне зніжэння цаны на нафту маркі Brent, якая трымаецца ў раёне 55 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 55,39 капейкі, склаўшы 58,3151 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 9 кастрычніка 2017
 
Дата публикации:09.10.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:34
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме