Курс валютпокупкапродажа
USD329.91330.73
EUR388.99391.49
RUR5.615.67
www.kurs.kz
 


 




Найти
 
 


Долар ЗША расце дзясятыя таргі запар, абнаўляючы больш як гадавыя максімумы


14 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, вырас — да расійскага рубля.
Амерыканская валюта расце дзясятыя таргі запар, абнаўляючы больш як гадавыя максімумы. Еўрапейская валюта таксама трымаецца на больш чым гадавым максімуме.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0139 рубля (0,6%) і склаў 2,3343 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0044 рубля (0,22%) да 1,9976 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0101 рубля (0,3%) і склаў 3,3549 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Расійская валюта таннее на таргах аўторка, 14 лістапада. Напярэдадні студзеньскія ф`ючарсы на нафту маркі Brent каціраваліся вышэй за 63,5 долара за бараль, а сёння пайшлі ніжэй за 63 долары.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 43,84 капейкі, склаўшы 59,6207 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2017
 
Дата публикации:14.11.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:18
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме