https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рубель патаннеў да трох асноўных валют перад выхаднымі


24 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0041 рубля (0,17%) і склаў 2,3676 рубля.

Курс долара павялічыўся на 0,0012 рубля (0,06%) да 1,998 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0016 рубля (0,05%) і склаў 3,4169 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту растуць, кошт маркі Brent перавышае 63,5 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 6,96 капейкі, склаўшы 58,5318 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 лістапада 2017
 
Дата публикации:24.11.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:496
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме