https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Некалькі дзясяткаў кіраўнікоў "папаліся" на пасрэдніцтве пры імпарце


Аб гэтым паведаміў Аляксандр Лукашэнка 30 лістапада падчас наведвання Аршанскага льнокамбіната.
"Чаму возяць — таму што там адкаты. Там так званыя камісійныя 8—15%, — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта. — Днямі вы пачуеце яшчэ адну эпапею. Ужо далажылі мне. Некалькі дзясяткаў кіраўнікоў папаліся на гэтым самым імпарце. Пасрэдніцтва і так далей і да таго падобнае. Спяшацца не будзем, але я ўжо бачу. Таму што там ужо затрыманыя людзі з доказамі злачынства".

Лукашэнка даручыў арганізаваць на айчынных прамысловых прадпрыемствах выпуск усёй наменклатуры неабходных запасных частак для рамонту тэхнікі. "Ніякага імпарту. Мы машынабудаўнічая краіна, вырабляем вельмі складаныя машыны. Ужо цяпер збярыце заказы, дапусцім, з ільнокамбіната. Аж да стварэння цэхаў па імпартазамяшчэнні ў той жа Оршы. Усё мы павінны рабіць у сябе", — загадаў афіцыйны лідар.

"Гомсельмаш" пакутуе — не ўсе магутнасці занятыя, МТЗ — ідзі рабі. Ніякага імпарту па рамонце і запчастках", — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, гэта тычыцца не толькі патрэбаў ільняной галіны, але і іншых напрамкаў. "Гэтая праблема праецыруецца на іншыя прадпрыемствы. Усё, што тычыцца запасных частак да тэхнікі — сеялкі, веялкі, прэсы і іншае", — сказаў афіцыйны лідар.

Ён таксама паставіў задачу ў дачыненні да больш шырокага выкарыстання айчынных тканін на швейных прадпрыемствах, у тым ліку камвольных і льняных. "Усе тканіны з мадэрнізаваных прадпрыемстваў. Вывучыце рынкі. Разумна падыдзіце, але свае тканіны павінны быць задзейнічаныя швейнымі прадпрыемствамі. Гэта таксама найважнейшае пытанне. У адваротным выпадку, дзеля чаго мы гэта ўсё задумалі", — сказаў Лукашэнка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2018
 
Дата публикации:30.11.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:191
 
Ключевые слова:
Криминал Импортозамещение Льнокомбинат Ворша Посредничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме