https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют


12 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0079 рубля (0,32%) і склаў 2,4341 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0006 рубля (0,03%) да 2,1581 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0013 рубля (0,04%) і склаў 3,2851 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла ў аўторак, цана гатунку Brent вырасла амаль да 62 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,0638 рубля і склаў 65,7147 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 лютага 2019
 
Дата публикации:12.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:225
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме