Курс валютпокупкапродажа
USD379.68381.37
EUR428.36430.96
RUR5.976.03
www.kurs.kz
 


 


Найти
 
 


У Беларусі рыхтуецца праграма будаўніцтва індывідуальнага жылля індустрыяльным спосабам


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі міністэрства Аляксандр Аўраменка ў час круглага стала ў газеце "Рэспубліка".
Паводле слоў Аляксандра Аўраменкі, у населеных пунктах будуць выдзяляцца ўчасткі зямлі для будаўніцтва аднапавярховых блакіраваных жылых дамоў.

Як і ў шматкватэрным доме, іх прапануюць шматдзетным сем`ям, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Людзі атрымаюць у банку крэдыт, і сродкі пойдуць непасрэдна будаўнічым арганізацыям, што займаюцца будаўніцтвам такога жылля.

"Не кожны можа сам усё зрабіць. Таму цяпер міністэрства рыхтуе праграму развіцця будаўніцтва індывідуальнага жылля індустрыяльным спосабам", - расказаў Аляксандр Аўраменка.

Ён нагадаў, што для аказання дзяржаўнай падтрымкі малазабяспечаным грамадзянам пры атрыманні крэдытаў прадугледжаны гранічныя нарматывы кошту 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання.

Размова ідзе аб Br718 пры крэдытаванні ў адпаведнасці з указамі нумар 13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў" і нумар 240 "Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў".

Гранічны нарматыў у памеры Br940 прадугледжаны пры крэдытаванні па ўказе нумар 346 "Аб некаторых мерах па развіцці жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы".

"Пастаўлена задача, каб сярэдні кошт квадратнага метра не перавышаў сярэднюю зарплату ў краіне. Цяпер так і ёсць. Сярэдняя зарплата па краіне - Br1011, а сярэдні кошт квадратнага метра з дзяржпадтрымкай - Br836, без дзяржпадтрымкі - каля Br1403", - адзначыў Аляксандр Аўраменка.

Ён дадаў, што міністэрства прапануе дазволіць выкарыстоўваць частку сямейнага капіталу датэрмінова на тыя сумы, якія крэдытуюцца не на льготных умовах.

У сваю чаргу намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Дзмітрый Гурскі праінфармаваў, што ўрадам вядзецца работа па ўдасканаленні сістэм фінансавання для набыцця жылля як на другасным рынку, так і на першасным.

Усяго ў бягучым годзе ў Беларусі плануецца ўвесці 4 млн кв. м жылля, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай 1 млн 60 тыс. кв. м. Заданні па ўводзе агульнай плошчы жылля павялічаны ўсім абласцям, акрамя Гродзенскай. У Мінску ў параўнанні з мінулым годам паказчык зніжаны на 50 тыс. кв. м і складзе 670 тыс. кв. м.

Значна ўзрасла доля кватэр, прызначаных для шматдзетных сем`яў. Калі два гады таму іх колькасць была крыху большая за 4 тыс., то ў 2018-м - 7 тыс., у 2019-м - 12 тыс. кватэр. Больш за ўсё такога жылля пабудуюць у Брэсцкай вобласці (больш за 2,5 тыс.). У Мінску змогуць вырашыць жыллёвае пытанне 1896 сем`яў (у мінулым годзе 900, у 2017-м - звыш 750 сем`яў).

На фінансаванне жыллёвага будаўніцтва прадугледжана каля Br4,572 млрд.

24 мая 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.05.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:41
 
Ключевые слова:
Строительство Жильё в Беларуси Многодетные семьи Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме