https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску затрыманы 8 наркадылераў. Канфіскавана больш за 5 кілаграмаў наркотыкаў


У пачатку ліпеня ў выніку старанна спланаваных спецаперацый міліцыянеры ліквідавалі разгалінаваную сетку збыту сінтэтычных наркотыкаў, паведамляе МУС.
Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю, адпрацоўваючы інфармацыю пра паступленне ў Мінск буйной партыі наркотыку з тэрыторыі Расіі, затрымалі меркаванага атрымальніка. Ім аказаўся 20-гадовы непрацуючы ураджэнец Мінскай вобласці. У аўтамабілі маладога чалавека аператыўнікі выявілі і канфіскавалі асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP масай больш за 1 кілаграм.

Для яго дастаўкі распаўсюднікі зрабілі схованку ў раме карціны, а таксама закамуфлявалі наркотык у гіпсавы бюст. Затрыманы растлумачыў, што наркотык планаваў рэалізаваць праз пасярэднікаў на тэрыторыі Мінска.

Яшчэ адным удзельнікам злачыннага ланцужка апынуўся 48-гадовы непрацуючы ураджэнец Гомельскай вобласці, які здымае кватэру ў Мінску. Наркотыкі і псіхатропы мужчына распаўсюджваў праз інтэрнэт. Яго затрымалі ў момант здзяйснення закладак. Пры сабе, а таксама ў схованках, якія «аптавікі» ужо паспеў раскласці, і па месцы жыхарства апошняга аператыўнікі канфіскавалі больш за 2,3 кілаграма асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў альфа-PVP і параметылэфедрону.

Пры правядзенні далейшых аператыўных мерапрыемстваў супрацоўнікі наркакантролю выйшлі на след яшчэ 6 распаўсюджвальнікаў, якія працуюць на адну і тую ж інтэрнэт-краму па продажы наркотыкаў.

Распачаты шэраг крымінальных спраў.

Акрамя таго, супрацоўнікамі МУС Рэспублікі Беларусь і ГУУС Мінгарвыканкама спынена яшчэ адна буйная пастаўка псіхатропаў ў нашу краіну. Дзякуючы аператыўнай інфармацыі, перададзенай беларускімі праваахоўнікамі калегам з ГУНК МУС Расійскай Федэрацыі, на тэрыторыі Маскоўскай вобласці канфіскавана каля 500 грам MDMA, кілаграма параметылэфедрону і 500 грам альфа-PVP.

Звязда, 10 ліпеня 2020
 
Дата публикации:10.07.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:201
 
Ключевые слова:
Интернет Наркотики Криминал Мінск Психотропы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме