https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі даручыў скарэляваць зарплаты на прыватных прадпрыемствах з сярэдняй на вядучых 10 прадпрыемствах


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 10-га ліпеня, наведваючы ЗАТ "Атлант".
"Я прашу рэалізаваць, каб узялі на кантроль. Урад павінен рэалізаваць. Я думаў пра зарплату, як будзем рухацца далей. Трэба ўзяць прыкладна 10 вядучых прадпрыемстваў краіны. Дапусцім, "Атлант", МАЗ, БЕЛАЗ, якія маюць самы высокі ўзровень зарплат. Наверсе - самая высокая, дзясятае - ніжэй. Узяць сярэднюю зарплату гэтых 10 і давесці да выканання ўсіх прыватнікаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Прыватныя прадпрыемствы не могуць плаціць зарплату ніжэйшую сваім работнікам і падначаленым спецыялістам, чым 10 вядучых прадпрыемстваў. Такім чынам мы пракантралюем і заработную плату ў тых, хто сябе лічыць "свабодным ад усяго", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У бягучым годзе ўзгоднена стратэгія развіцця ЗАТ "Атлант" па 2025 год. Аснову складае захаванне і ўмацаванне пазіцый прадпрыемства ў тых сегментах, дзе яно мае кампетэнцыі. Гэта, у прыватнасці, развіццё вытворчасці халадзільнікаў і пральных машын. Плануецца забяспечыць істотны рост экспарту і заработных плат. Пры гэтым рост зарплат як у бягучым, так і ў наступныя гады пяцігодкі будзе забяспечвацца за кошт павелічэння прадукцыйнасці працы.

"Па выніках 2020 года мы чакаем, што выйдзем на выручку на аднаго работніка Br100 тыс.", - сказаў дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Сакалоўскі.

10 ліпеня 2020, Мінск
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:10.07.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Зарплата Частные предприятия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме