https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


«На наступны год паставілі задачу — утрымаць цэны на сацыяльна значныя тавары ў межах 4,9 працэнта»


Пра гэта паведаміў Андрэй Картун, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю, каментуючы даклад Прэзідэнта на Усебеларускім народным сходзе.
«Прэзідэнт ключавую ўвагу звярнуў на кантроль за цэнаўтварэннем. Гэта значыць, што неабходна сумеснымі намаганнямі не дапускаць іх неабгрунтаванага росту, а на выклікі рэагаваць аператыўна. Гэта мы робім. Мінулы год паказаў, што неабходна мець інструмент хуткага рэагавання. Напрыклад, у першую чаргу мы абнавілі пералік сацыяльна значных тавараў. Гэта нам дазволіла збіць ажыятаж, які ўзнікаў у сферы цэнаўтварэння з-за поўнага закрыцця межаў і праблем з рухам тавараў. Гэты інструмент паказаў сваю эфектыўнасць. Але гэта не значыць, што неабходна татальна ўсё рэгуляваць, — адзначыў Андрэй Картун. — Ужо на завяршальнай стадыі намаганні па выхадзе маніторынгу ў рэжым анлайн. Гэта дапаможа фактычна кожны дзень бачыць, што адбываецца з цэнамі. Прычыны змен цэн могуць быць разнастайнымі — мы сочым за ўсім ланцугом іх утварэння ад вырабу тавараў сельгасвытворцамі да паступлення на паліцы магазіна.

Што тычыцца ролі прафсаюзаў у рэгуляванні цэн: у такім фармаце мы ўзаемадзейнічаем ужо трэці год, падключыліся да яго Савет Рэспублікі, дэпутацкі корпус. Мы стварылі экспертны савет, з якім штомесячна сустракаемся, абмяркоўваем праблемы ў цэнаўтварэнні, выпрацоўваем сумесныя рашэнні.

Наша краіна дасягнула вынікаў у абмежаванні інфляцыі. Каля 5 % у цэлым у бліжэйшыя пяць гадоў (за выключэннем мінулага) было інфляцыі.

На наступны год паставілі задачу — утрымаць цэны на сацыяльна значныя тавары (так званы індэкс цэн) у межах 4,9 працэнта. Задача няпростая, але мы будзем на яе арыентавацца і на гэтым будаваць сваю палітыку.

У дакладзе Прэзідэнта асноўнымі для нашага ведамства, зразумела, былі задачы па кантролі за цэнамі. Прэзідэнт даў сігнал, што мы ўсё правільна робім і расслабляцца нельга.

Другі момант  для ведамства — імпартазамяшчэнне. Калі паглядзець структуру спажывецкага імпарту, то каля 40 працэнтаў у нас гэта крытычны імпарт —  тыя тавары, якія мы не ствараем і не можам замяніць. Тут ёсць поле для дзейнасці, і Прэзідэнт на гэтым акцэнтуе ўвагу».

Аўтар: Марыя Дадалка
Звязда, 11 лютага 2021
 
Дата публикации:11.02.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:219
 
Ключевые слова:
Ценообразование Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме