https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Першы энергаблок БелАЭС штодзённа выпрацоўвае каля 27 млн кВт.гадз электраэнергіі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Штодзённы аб’ём вытворчасці электраэнергіі першым энергаблокам БелАЭС складае каля 27-27,5 млн кВт.гадз пры агульным аб’ёме вытворчасці ў энергасістэме каля 95 млн кВт.гадз. Аб гэтым паведаміў сёння міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на сустрэчы з працоўным калектывам філіяла «Мінская ЦЭЦ-4» РУП «Мінскэнерга».

Штодзённы аб’ём вырабленай электрычнай энергіі першым энергаблокам БелАЭС вышэйшы, чым аб’ём вытворчасці ў дзень чатырма энергасістэмамі: Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай разам узятых. «Але гэта не значыць, што ідзе замяшчэнне вытворчасці электраэнергіі, якая выпрацоўваецца ЦЭЦ. БелАЭС выконвае ў аб’яднанай энергасістэме сваю функцыю, а станцыі, размешчаныя ў абласных энергасістэмах, забяспечваюць вытворчасць у асноўным цеплавой энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння буйных населеных пунктаў і, адпаведна, вытворчасць электраэнергіі па цеплафікацыйным цыкле», — адзначыў Віктар Каранкевіч.

У цэлым з моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму першым энергаблокам БелАЭС выпрацавана амаль 3,2 млрд кВт.гадз электраэнергіі. Гэта практычна палова гадавога аб’ёму спажывання электраэнергіі насельніцтвам краіны.

Увод двух энергаблокаў БелАЭС дасць магчымасць істотна знізіць залежнасць Беларусі ад вуглевадароднага паліва. «АЭС дазволіць замяшчаць каля 4,5 млрд куб.м прыроднага газу ў год пры штогадовым аб’ёме яго імпарту ў сярэднім на ўзроўні каля 20 млрд куб.м, — адзначыў міністр. — Эканомія на імпарце прыроднага газу складзе каля $550 млн у год».

Звязда, 23 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:23.06.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:133
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме