https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


На ўборцы ўраджаю ў гэтым годзе працавалі больш за 880 моладзевых экіпажаў і амаль 660 маладых кіроўцаў


На ўборцы ўраджаю ў гэтым годзе былі задзейнічаны 884 моладзевых экіпажа і 658 маладых кіроўцаў, паведаміла сакратар ЦК БРСМ Вераніка Гудкова.
«Усяго на ўборцы былі задзейнічаны 884 моладзевых экіпажа і 658 маладых вадзіцеляў. 307 моладзевых экіпажаў намалацілі больш за 1 тыс.т збожжа кожны, 43 — больш за 2 тыс. т, 15 — больш за 3 тыс. т і 3 — больш за 4 тыс. т, — распавяла Вераніка Гудкова. — 226 маладых кіроўцаў ужо перавезлі больш за 1 тыс.т збожжа кожны, 59 — больш за 2 тыс. т, 21 — больш за 3 тыс. т, 5 — больш за 4 тыс. т і 2 — больш за 5 тыс. т».

Усяго моладзевыя экіпажы намалацілі 758 175,732 т збожжа, а маладыя вадзіцелі перавезлі 577 263,12 т збожжа.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі правёў рэспубліканскі праект"Моладзь — за ўраджай". Традыцыйна праект праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны ў перыяд уборачнай кампаніі. Яго мэта — павышэнне прадукцыйнасці працы маладых працаўнікоў вёскі, занятых на ўборцы ўраджаю, заахвочванне іх працоўнай ініцыятывы, папулярызацыя сельскагаспадарчай працы і прафесій аграрнага профілю.

Звязда, 24 верасня 2022
 
Дата публикации:24.09.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:836
 
Ключевые слова:
Молодёжь Урожай Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме