https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі даручыў падрыхтаваць прэзідэнцкую нараду па рэгуляванні пасрэдніцтва


Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі нарады аб стане і задачах развіцця прамысловасці, даручыў падрыхтаваць нараду на яго ўзроўні па рэгуляванні пасрэдніцтва.
"Трэба запланаваць нараду ў мяне - няхай урад мне дасць справаздачу па ліквідацыі пасрэдніцтва. Я ўжо дзесяць разоў аб гэтым казаў: каб разам з губернатарамі прынялі рашэнні. Гэта катастрофа", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт расказаў, што гэтымі днямі размаўляў з адным з аграрыяў, і аказалася, што той закупляе хімікаты, насенне і іншае ў Расіі. У Беларусі, паводле яго слоў, усё гэта таксама ёсць, але з-за пасрэднікаў цана ў тры разы вышэйшая.

"І ў іх гэтых пасрэднікаў больш, чым трэба. Мы некалі дамаўляліся. Недзе немагчыма абысціся без гэтых пасрэднікаў. Няхай міністр прыме рашэнне, ён будзе несці адказнасць. Або ён нейкую сістэму празрыстую ўстановіць, каб мы бачылі, што там адбываецца. Але гэтых пасрэднікаў трэба ўстараняць. Трэба рабіць самім. Гэта вялікі кавалак работы", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

9 красавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.04.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:73
 
Ключевые слова:
Посредничество Сельское хозяйство Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме