https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Жабінцы вызначылі ўчастак для перспектыўнага будаўніцтва новага мікрараёна


У Жабінцы вызначылі зямельны ўчастак для перспектыўнага будаўніцтва новага мікрараёна шматпавярховай забудовы. Пра гэта паведаміў старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Андрэй Кузьміч.
У горадзе-спадарожніку Брэста сфармавалі план па будаўніцтве індывідуальнага і шматкватэрнага жылля да 2030 года згодна з генеральным планам. Вызначылі тэрыторыі, зямельныя ўчасткі, кварталы. Таксама вядзецца праца на перспектыву з улікам павышэння попыту на жыллё ў Жабінцы, яго значная частка прызначаецца і для брэстчан.

«Асвоім два існуючыя кварталы і прыступім да новых участкаў. У далейшым, з перспектывай да 2030 года, у планах закласці пяць жыллёвых кварталаў», — распавёў Андрэй Кузьміч.

Мясцовыя ўлады прадумваюць і больш далёкую перспектыву. Так, значны па плошчы зямельны ўчастак за ракой Мухавец абраны для будаўніцтва шматпавярховых дамоў. Гаворка ідзе аб тэрыторыі насупраць квартала прыватнай забудовы Шчоглікі-1. «У наступным годзе хочам зрабіць архітэктурны праект, каб арыентыровачна ў 2028 годзе мы маглі пачаць там будаўніцтва шматкватэрнага жылля. Перспектыва асваення гэтай тэрыторыі — да 2035 года», — растлумачыў старшыня Жабінкаўскага райвыканкама.

У Жабінкаўскім раёне за апошнія тры гады адчувальна выраслі тэмпы будаўніцтва жылля. Так, у мінулым годзе ў раёне ўвялі ў эксплуатацыю звыш 18,7 тыс.кв. м (індывідуальнымі забудоўшчыкамі — 13,5 тыс. кв. м). У гэтым годзе пастаўлена задача пабудаваць 21 тыс. кв. м, у тым ліку 14,2 тыс.кв. м — прыватнага.

Звязда, 24 чэрвеня 2024
 
Дата публикации:24.06.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:125
 
Ключевые слова:
Жабінка Жильё в Беларуси Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме