https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 100 прапаноў ад працадаўцаў. Мінчан запрашаюць на гарадскі кірмаш вакансій


Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама 26 лістапада арганізуе гарадскі кірмаш вакансій, на якім каля 100 арганізацый з розных сфер — прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, гандлю, грамадскага харчавання, аховы здароўя і іншых прадставяць свае вакансіі.
Па словах арганізатараў, наведвальнікі кірмашу змогуць напрамую пагутарыць з наймальнікамі, даведацца аб умовах працы, узроўні заработнай платы і патрабаваннях да кандыдатаў. Акрамя таго, мерапрыемства прадаставіць шырокі спектр дадатковых магчымасцяў.

«Для тых, хто зацікаўлены ў стварэнні ўласнай справы, прадугледжаны кансультацыі аб прадастаўленні фінансавай падтрымкі ў выглядзе субсідый на арганізацыю прадпрымальніцкай ці рамеснай дзейнасці. Школьнікам і студэнтам прапануюць дапамогу ў выбары прафесіі з улікам іх інтарэсаў і запытаў рынку працы, а таксама раскажуць пра варыянты падпрацоўкі ў вольны ад вучобы час», — адзначылі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

У рамках мерапрыемства асаблівая ўвага будзе нададзена сацыяльна значным напрамках. Так, арганізацыі прадставяць вакансіі для грамадзян перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, а таксама для людзей з інваліднасцю, уключаючы інфармацыю аб магчымасцях адаптацыі да працоўнай дзейнасці.

Наведвальнікі змогуць атрымаць кансультацыі па навучанні запатрабаваным прафесіях з гарантаваным працаўладкаваннем і рэкамендацыямі па планаванні кар’еры. Спецыялісты раскажуць аб фармаванні страхавога стажу для прызначэння пенсій і парадку добраахвотных страхавых адлічэнняў.

Для суіскальнікаў прадугледжаны інфармацыйныя матэрыялы з рэкамендацыямі па пошуку працы і складанні рэзюмэ, спецыялізаваныя выданні з актуальнымі вакансіямі і іншыя карысныя рэсурсы.

Кірмаш вакансій пройдзе з 10.00 да 13.00 у культурна-спартыўным цэнтры УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» па адрасе: Мінск, вул. Чкалава, 7.

Звязда, 25 лістапада 2024
 
Дата публикации:25.11.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:34
 
Ключевые слова:
Мінск Рынок труда Ярмарка вакансий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме