https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдні заробак у Мінску за студзень-кастрычнік перавысіў Br2980


Сярэднямесячная намінальная налічаная зарплата ў арганізацыях Мінска за студзень—кастрычнік 2024 года склала Br2980,9. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Пётр Шуцько на пасяджэнні выканкама.
«У горадзе дастаткова свабодных працоўных месцаў для занятасці непрацуючых грамадзян. Запатрабаваныя як служачыя, так і рабочыя кадры, — адзначыў Пётр Шуцько. — Найбольшы попыт назіраецца ў сферах гандлю, грамадскага харчавання, будаўніцтва, транспарту, прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У ліку запатрабаваных прафесій – повары, прадаўцы, маляры, вадзіцелі, токары, фрэзероўшчыкі, дворнікі, а таксама спецыялісты ў сферы адукацыі, культуры і інжынеры».

Па словах старшыні камітэта, дынамічна расце ўзровень аплаты працы работнікаў. «У студзені— кастрычніку 2024 г. намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў арганізацыях горада склала Br2980,9. Мы працягваем работунад стварэннем умоў для працоўнай занятасці грамадзян. Кожны, хто хоча працаваць, мае ўсе магчымасці рэалізаваць сябе ў любой сферы дзейнасці», — падкрэсліў ён.

Звязда, 20 снежня 2024
 
Дата публикации:20.12.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:65
 
Ключевые слова:
Мінск Статистика Заработная плата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме