https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларус спрабаваў завезці ў краіну больш за 64 кг гашышу, суд вынес прысуд


Суд Ашмянскага раёна прызначыў пакаранне ў выглядзе буйнога штрафу і 15 гадоў пазбаўлення волі мужчыну, які спрабаваў незаконна завезці на тэрыторыю Беларусі больш за 64 кг гашышу, паведамілі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда.
Абвінавачаны, знаходзячыся за мяжой, набыў для незаконнай рэалізацыі небяспечнае наркатычнае рэчыва гашыш у выглядзе плітак. Усяго ў арсенале наркадылера аказалася 670 такіх плітак агульнай вагой больш за 64 кг. Беларус схаваў іх у тайніку ў прыналежным яму Chevrolet Corvette і 14 студзеня правёз наркотыкі з Літвы праз мытны пункт «Каменны Лог». Падчас мытнага надгляду нелегальны груз быў затрыманы.

У судзе абвінавачаны сваю віну не прызнаў, спасылаючыся на тое, што ягоны знаёмы папрасіў перавезці медыкаменты для пратэзавання і «прыгажосці», прычым таксама не дэкларуючы гэтыя тавары. І знаёмы нібыта сам абсталяваў схованку ў перададзеным яму аўтамабілі, а беларус свой транспартны сродак не аглядаў.

Па сукупнасці злачынстваў за набыццё з мэтай збыту, захоўванне, перавозку, незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў у буйным памеры абвінавачанаму прызначылі пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 250 базавых велічынь (1 БВ — Br37). Мабільны тэлефон і аўтамабіль, якія выкарыстоўваліся мужчынам у злачыннай дзейнасці, былі канфіскаваныя.

Прысуд суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым парадку.

Звязда, 16 жніўня 2023
 
Дата публикации:16.08.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Криминал Контрабанда Наркотики Гашиш
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме